Марын Ле Пэн адмовілася апранаць хіджаб
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.02.2017 13:05
                    
                                 
                
                
                    З-за гэтага француская палітык не сустрэлася зь Вялікім муфтыем Лібану.
                
                
                    
                         PAP/EPA/WAEL HAMZEH
PAP/EPA/WAEL HAMZEH
                     
                
                
                
               
                
                          Марын Ле Пэн, якая прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта Францыі, адмовілася апранаць хіджаб і адклікала сваю сёньняшнюю сустрэчу зь Вялікім муфтыем Лібану.
„Вы можаце сказаць Вялікаму муфтыю, што я яго паважаю, але ня буду закрываць твар”,  - сказала журналістам старшыня францускага Нацыянальнага фронту.
Прадстаўнікі прэс-службы Вялікага муфтыя Лібану паведамілі, што інфармацыя аб абавязковым хіджабе падчас сустрэчы з мусульманскім духоўным лідарам была паведамленая францускаму боку загадзя.
Марын Ле Пэн наведала Лібан у сувязі са сваёй выбарчай кампаніяй. Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 23 красавіка.
аз