Рашэньне Расеі пра памежную зону зь Беларусьсю набыло моц
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.02.2017 10:44
Пунктаў пропуску на мяжы расейцы вырашылі пакуль ніякіх ня ставіць.
thekievtimes.ua
6 лютага набыло моц рашэньне Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, якім усталёўваецца памежная зона на сумежнай зь Беларусьсю тэрыторыі. Адпаведны загад дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў падпісаў яшчэ 29 сьнежня 2016 году. Вядома пра гэты загад стала напрыканцы студзеня 2017-га.
Памежная зона шырынёй у 30 кілямэтраў уводзіцца ў трох абласьцях Расеі — Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай. Раней на мяжы Беларусі й Расеі памежных зонаў не было ўвогуле.
Расейская памежная служба запэўнівае, што беларускіх грамадзянаў новаўвядзеньне не закране, а будзе тычыцца толькі замежнікаў. Пунктаў пропуску на мяжы расейцы вырашылі пакуль ніякіх ня ставіць. Тым ня менш, яны будуць правяраць пашпарты ва ўсіх, хто едзе зь Беларусі ў Расею — аўтамабілем або цягніком.
Падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі 3 лютага Аляксандр Лукашэнка назваў расейскае рашэньне палітычным выпадам.
euroradio.fm/аз