У Варшаве ствараецца беларускі дзіцячы садок 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.02.2017 08:31
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Ініцыятарамі гэтай ідэі выступаюць беларусы, якія пражываюць у польскай сталіцы. 
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускі дзіцячы садок у Варшаве? А чаму б і не! Тут пражывае шмат беларусаў як з самой Беларусі, так і зь Беласточчыны. Яны прыехалі ў польскую сталіцу вучыцца альбо працаваць, тут заснавалі сем’і, у іх нарадзіліся дзеці, і цяпер прыйшоў час, каб гэтыя дзеці пачалі вучыцца па-беларуску.
Дарэчы, заняткі беларускай мовы ў Варшаве ўжо адбываюцца. Іх вядзе перакладчыца й філёляг Марыя Луцэвіч-Напалкава, якая жыве ў польскай сталіцы 17 гадоў. Яна таксама зьяўляецца адной зь ініцыятарак заснаваньня беларускай групы ў варшаўскім дзіцячым садку. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
падрабязнасьці - слухайце гукавы файл