Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі грузавік з боепрыпасамі патрапіў у аварыю ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.01.2017 10:40
Кіроўца грузавіка, які перавазіў вучэбныя снарады для танкаў M-1 Abrams не «не дастасаваў хуткасьць да дарожных умоваў».
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com

У суботу ўвечары на дарозе з заходнепольскага гораду Зялёна Гура ў мястэчка Жагань, куды нядаўна прыбыла амэрыканская бронетанкавая брыгада, у аварыю патрапіў амэрыканскі грузавік з боепрыпасамі. Лёгкія траўмы атрымалі кіроўца й пасажыр. Ім аказаная мэдыцынская дапамога.

Як паведаміла Міністэрства абароны Польшчы, кіроўца грузавіка, які перавазіў вучэбныя снарады для танкаў M-1 Abrams не «не дастасаваў хуткасьць да дарожных умоваў», з–за чаго машыну занесла, і яна зьехала ў кювет. Частка боепрыпасаў выпала на дарогу.

На месца аварыі прыбыла вайсковая жандармэрыя, паліцыя й пажарныя. На некалькі гадзін рух на дарозе быў спынены, а машыны накіроўвалі ў аб’езд. Польскія сапёры разам з амэрыканскімі вайскоўцамі прыбралі з дарогі рассыпаныя боепрыпасы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт