У Польшчы выяўляюць чарговыя выпадкі птушынага грыпу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.01.2017 17:11
Са сьнежня мінулага году ў Польшчы былі выяўленыя агулам 32 выпадкі хваробы.
Photo: pixabay.com
Цэнтар антыкрызыснага кіраваньня ва Ўроцлаве й мясцовая вэтэрынарная служба паведамляюць, што на тэрыторыі гораду быў выяўлены першы выпадак віруса птушынага грыпу (H5N8).
Заражаны вірусам быў мёртвы лебедзь, якога дасталі з ракі Одра ў раёне Бялярскай выспы (Wyspa Bielarska) ва Ўроцлаве.
Вірус высокапатагеннага птушынага грыпу не зьяўляецца небясьпечным для чалавека, падкрэсьліваюць экспэрты.
У сваю чаргу ўчора ачаг птушынага грыпу быў выяўлены на фэрме ў вёсцы Віскіткі (Wiskitki), недалёка ад Варшавы. Гэта першы ачаг хваробы ў Мазовіі. У сераду ўпершыню вірыс быў выяўлены таксама ў Вялікапольшчы.
Са сьнежня мінулага году ў Польшчы былі выяўленыя агулам 32 выпадкі птушынага грыпу, у палове ваяводзтваў.
Польшча зьяўляецца вядучым эўрапейскім вытворцам мяса птушкі. Паяўленьне хваробы робіць немагчымым экспарт у шэраг краін, у тым ліку ў Кітай.
аз