Швэйцарскі Давос прымае ўдзельнікаў славутага эканамічнага форуму 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.01.2017 18:03
                    
                                 
                
                
                    Упершыню ў гісторыі форума ў ім удзел прыме старшыня Рады КНР Сі Цзіньпін. 
                
                
                    
                         Старшыня Рады КНР Сі Цзіньпін на форуме ў Давосе PAP/EPA/LAURENT GILLIERON
Старшыня Рады КНР Сі Цзіньпін на форуме ў Давосе PAP/EPA/LAURENT GILLIERON
                     
                
                
                
               
                
                         У швэйцарскім курорце Давос адкрыўся традыцыйны Сусьветны эканамічны форум. Мерапрыемства праходзіць 47-ы па ліку раз. У гэтым годзе эканамічная сустрэча, якая працягнецца да 20-га студзеня, адбываецца пад лёзунгам «Адказнае лідарства».
Упершыню ў гісторыі форума ў ім удзел прыме старшыня Рады КНР Сі Цзіньпін. Пры гэтым у Давос не прыедуць прадстаўнікі новай адміністрацыі ЗША, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.
Давос прыме рэкордную колькасьць удзельнікаў, сярод якіх прэзыдэнты, прэмʼер-міністры, кіраўнікі міжнародных карпарацый, а таксама каралі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі й Ярданіі.
Экспэрты Сусьветнага эканамічнага форуму зазначаюць, што самую вялікую пагрозу для сусьветнай эканомікі нясе палярызацыя грамадзтва: розьніца ў даходах самых багатых і самых бедных грамадзян, якая пастаянна павялічваецца. Іншай асноўнай тэмай форуму сёлета стане зьмены клімату.
За бясьпеку давоскага форуму адказваюць 5 тыс. салдат, а швэйцарскія й аўстрыйскія ваенныя самалёты будуць кругласутачна патруляваць паветраную прастору над Давосам і рэгіёнам.
вс