Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ў 2016 годзе забараніла пракат 38 фільмаў з Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2017 09:47
Для параўнаньня, у 2014 годзе было забаронена 166 расійскіх фільмаў і сэрыялаў.
Кадр з дазволенага да пракату ва Ўкраіне расейскага фільму "Дуэлянт"Кадр з дазволенага да пракату ва Ўкраіне расейскага фільму "Дуэлянт"

Дзяржаўнае агенцтва па пытаньнях кіно агучыла статыстыку за 2016 год наконт таго, колькі расейскіх фільмаў было дазволена, а колькі забаронена да паказу ва Ўкраіне, паведамляе "Корреспондент".

Так, экспэртная камісія па пытаньнях распаўсюджваньня й дэманстрацыі забараніла ва Ўкраіне паказ 38 расейскіх фільмаў і сэрыялаў, а дазволілі пракат у кінатэатрах толькі 7 расейскіх фільмаў.

З прыкладамі забароненых і дазволеных фільмаў можна пазнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт