Прэзыдэнт сустрэўся зь Яраславам Качыньскім і сьпікерам Сэйму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.12.2016 17:05
                    
                                 
                
                
                    Гэта чарговы этап дзеяньняў для вырашэньня парлямэнцкага крызысу ў Польшчы.
                
                
                    
                         Яраслаў Качыньскі выходзіць з Прэзыдэнцкага палацу пасьля сустрэчы з Анджэям Дудам.PAP/Tomasz Gzell
Яраслаў Качыньскі выходзіць з Прэзыдэнцкага палацу пасьля сустрэчы з Анджэям Дудам.PAP/Tomasz Gzell 
                     
                
                
                
               
                
                         У Варшаве адбылася сустрэча прэзыдэнта Анджэя Дуды зь лідарам кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) Яраславам Качыньскім і сьпікерам Сэйму Марэкам Кухціньскім. Сустрэчы прайшлі ў рамках вырашэньня палітычнага крызысу, які ахапіў краіну.
Сустрэча ў Прэзыдэнцкім палацы доўжылася амаль дзьве гадзіны. З палацу першым выйшаў Качыньскі, неўзабаве - Кухціньскі. Палітыкі нічога не сказалі журналістам.
Анджэй Дуда палітычныя кансультацыі пачаў праводзіць учора: прэзыдэнт сустракаўся зь лідарамі апазыцыйных парлямэнцкіх фракцый.
Раней польскі лідар замовіў юрыдычную экспэртызу па пытаньні галасаваньня ў парлямэнце, у тым ліку па законе аб бюджэце.
Апазыцыя дамагаецца паўторнага галасаваньня, паколькі лічыць, што сьпікер Сэйму Марэк Кухніньскі ў пятніцу парушыў правілы працы Сэйму.
яс