У Беластоку прайшла экумэнічная каталіцка-праваслаўная каляндная вячэра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.12.2016 19:31
Дзякуючы дапамозе фірмаў і валянтэраў удалося прыгатаваць традыцыйныя польскія калядныя стравы.
Joanna Żemojda/Polskie Radio Białystok
У Беластоку прайшла экумэнічная каталіцка-праваслаўная каляндная вячэра для жыхароў горада. Яе арганізатарам выступілі Таварыства дапамогі сям’і “Шлях” і мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі (Tadeusz Truskolaski). Дзякуючы дапамозе фірмаў і валянтэраў удалося прыгатаваць традыцыйныя польскія калядныя стравы: некалькі тысяч варэнікаў і некалькі тон бігасу (тушанай капусты з рознымі дадаткамі).
На вячэры прыстунічалі таксама хоры, якія выканалі калядныя рэлігійныя песьні. На мерапрыемстве быў каталіцкі Беластоцкі мітрапаліт арцыбіскуп Эдвард Азароўскі (Edward Ozorowski) і айцец Адам Савіцкі – прадстаўнік праваслаўнага Беластоцка-Гданьскага арцыбіскупа Якава.
вс