Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла заклікае палітыкаў засяродзіцца на службе народу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.12.2016 16:38
Апазыцыя заяўляе, што будзе пратэставаць у Сэйме да 20 сьнежня.
Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла выходзіць з Сэйму ноччу 16 на 17 сьнежня.Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла выходзіць з Сэйму ноччу 16 на 17 сьнежня.PAP/Tomasz Gzell

Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла зьвярнулася да палітыкаў з заклікам засяродзіцца на службе народу і замацоўваньні супольнасьці. Такім чынам кіраўнік ураду пракамэнтавала ўчорашнія падзеі ў Сэйме і перад ім.

«Мы павінны быць разам, мы можам адрозьнівацца ў меркаваньнях, але мы павінны памятаць, што ўсе мы жывем тут, у Польшчы», – падкрэсьліла прэмʼер-міністар.
У сваю чаргу апазыцыйныя групоўкі Грамадзянская плятформа (ГП) і «Nowoczesna» запатрабавалі склікаць сэсію Сэйма 20 сьнежня і правесьці паўторнае галасаваньне па бюджэце.

Нагадаем, што ў пятніцу вечарам парлямэнтары «Права і справядлівасьць»(ПіС) прынялі папраўкі закона аб дзяржбюджэце на 2017 у іншай чым пленарнай залі.

Лідэр ГП Г.Схэтына заявіў, што яго партыя будзе пратэставаць у Сэйме да пасяджэньня Сэнату 20 сьнежня. Кіраўнік найбуйнейшай апазыцыйнай партыі сьцьвярджае, што пратэст зьяўляецца «пытаньнем сымбалічнай прысутнасьці й нязгоды з палітыкай і стылем працы Сэйму, які ўяўляе старшыня Кухцінскі (ПіС)».

Палітык таксама пакрытыкаваў прэзыдэнта Анджэя Дуду за тое, што ён да гэтай пары не выказаўся пра ўчорашнія падзеі ў польскім парлямэнце.

Партыя і «Nowoczesna» дамагаецца аднаўленьня ранейшых правіл працы журналістаў у парлямэнце.

Вулічныя пратэсты прыхільнікаў Камітэта абароны дэмакратыі выйшлі таксама на вуліцы Кракава й Уроцлава.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт