Logo Polskiego Radia
Print

Зьміцер Вайцюшкевіч: зь Цюрыху на Беласточчыну (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2016 07:58
  • Wajciuszkiewicz.mp3
Цюрых, Варшава, Беласточчына - Зьміцер Вайцюшкевіч у творчым падарожжы.
Зьміцер ВайцюшкевічЗьміцер Вайцюшкевічradyjo.net/Яраслаў Іванюк

Зьміцер Вайцюшкевіч 3 сьнежня даў канцэрт у Цюрыху, пазьней – запісваў свой новы альбом у студыі ў Варшаве, а на гэтым тыдні выступіў перад моладзьдзю ў вёсках Шчыты ды Нарва што на Беласточчыне.

Тым часам заплянаваны на 8 студзеня канцэрт гурту WZ-оркестра ў Менску нечакана адменены, нягледзячы на тое, што яго правядзеньне было ўзгодненае з уладамі, а білеты паступілі ў продаж.

Як паведамілі СМІ, у дырэкцыі Канцэртнай залі «Атлант» патлумачылі, што ў іх „зьявіліся непераадольныя перашкоды – завод «Атлант» ідзе на зімовы перапынак ажно да 16 студзеня 2017 году, таму абслужыць гэтае мерапрыемства ўяўляецца немагчымым”.

Тым ня менш сам Зьміцер Вайцюшкевіч да адмены менскага канцэрту падыходзіць спакойна. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.

слухайце гукавы файл (размова+песьня "Сьнегапад")

/

/



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт