Logo Polskiego Radia
Print

Яна Карскага пасьмяротна павысілі да званьня брыгаднага генэрала (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 15:49
Падчас вайны Ян Карскі быў прадстаўніком польскай падпольнай дзяржавы на Захадзе.
Photo: PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнт Польшчы пасьмяротна павысіў да званьня брыгаднага генэрала Яна Карскага. Падчас цырымоніі, якая адбылася ў Прэзыдэнцкім палацы, Анджэй Дуда падкрэсьліў, што Ян Карскі быў вялікім чалавекам і вялікім палякам.

У цырымоніі прынялі ўдзел сваякі Карскага, а таксама амбасадары ЗША й Ізраіля.

PAP/Marcin
PAP/Marcin Obara

Падчас Другой сусьветнай вайны Ян Карскі быў прадстаўніком польскай падпольнай дзяржавы на Захадзе. Ён быў першым, хто паведаміў на Захадзе пра генацыд габрэяў у акупаванай гітлераўцамі Польшчы. У 1943 годзе гэтую інфармацыю ён асабіста перадаў прэзыдэнту ЗША Франкліну Рузвэльту.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Ян Карскі пасяліўся ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне ён закончыў факультэт філязофіі й выкладаў гісторыю дыпляматыі.

PAP/Marcin
PAP/Marcin Obara

Ян Карскі быў узнагароджаны вышэйшай польскай узнагародай - Ордэнам Белага Арла, а таксама амэрыканскім мэдалём Эйзэнхаўэра. У 1982 годзе атрымаў званьне „Праведніка народаў сьвету” й ганаровае грамадзянства Ізраіля.

Апрача таго, пасьмяротна быў узнагароджаны Прэзыдэнцкім мэдалём свабоды - вышэйшай грамадзянскай узнагародай ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт