У Варшаве ўключылі сьвяточнае асьвятленьне (ФОТАРЭПАРТАЖ)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.12.2016 08:37
Кошт каляднага асьвятленьня Варшавы складае больш за 1 мільён 450 тысяч эўра.
Phota:PAP/Paweł Supernak
У суботу ўвечары ў польскай сталіцы адбылося ўрачыстае ўключэньне сьвяточнага асьвятленьня. Гаворка ідзе пра амаль 4,5 мільёнаў сьвятлодыёдных лямпачак і больш за тысячу дэкаратыўных элемэнтаў.
Phota:PAP/Paweł Supernak
У сувязі з тым, што ў мінулым годзе асьвятленьне каляднай ёлкі на Замкавай плошчы прыцягнула дзясяткі тысяч людзей, што прычынілася да ўскладненьняў руху, сёлета мерапрыемства было падзелена на некалькі меншых імпрэзаў у паасобных раёнах сталіцы.
Phota:PAP/Paweł Supernak
Калядныя ўпрыгажаньні на вуліцах Варшавы можна будзе глядзець ажно да пачатку лютага 2017 году.
Phota:PAP/Paweł Supernak
Кошт сёлетняга асьвятленьня польскай сталіцы складае больш за 1 мільён 450 тысяч эўра.
Phota:PAP/Paweł Supernak
аз