Logo Polskiego Radia
Print

Financial Times: Масква падтрымлівае эўрапейскіх нэанацыстаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2016 19:30
У якасьці прыкладу пэрыядычнае выданьне прыводзіць Вугоршчыну.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Газэта «Financial Times» паведамляе, што Масква гадамі падтрымлівае нэанацысцкія й крайне правыя рухі й партыі ў Эўропе. У якасьці прыкладу пэрыядычнае выданьне прыводзіць Вугоршчыну.

Брытанская газэта нагадвае, што ў канцы кастрычніка вугорская паліцыя арыштавала 76-гадовага Іштвана Дзьёркаша – аднаго зь лідараў Вугорскага нацыянальнага фронту. Ён забарыкадаваўся ў памяшканьні й адстрэльваўся. У выніку перастрэлкі загінуў паліцэйскі.

Іштван Дзьёркаш быў вядомы ў Вугоршчыне сваімі фашысцкімі поглядамі й арганізаваньнем парамілітарных лягераў для моладзі. Падчас вобшуку паліцыя знайшла ў кватэры нэанацысцкага дзеяча сучасную зброю, а таксама адкрыла перапіску паміж лідарамі фронту наконт «атрыманьня фінансаваньня з Масквы».

«Financial Times» паведамляе таксама, што кіраўнікі арганізацыі сустракаліся з расейскімі дыпляматамі й вайскоўцамі. Паводле крыніц газэты, пра падтрымку Вугорскага нацыянальнага фронту спэцслужбы краіны ведалі даўно, але закраналі гэтую тэму, каб не дражніць высокапастаўленых чыноўнікаў і не пашкодзіць адносінам паміж Масквой і Будапэштам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт