Logo Polskiego Radia
Print

Усё менш палякаў плянуе выехаць за мяжу на працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2016 17:11
Гэта рэкордны вынік у гісторыі дасьледаваньняў, якія цыклічна праводзіць Work Service.
Photo: pixabay.com

Зьмяншаецца колькасьць палякаў, якія плянуюць выехаць за мяжу на працу. Паводле справаздачы „Эканамічная міграцыя палякаў V”, апублікаванай Work Service, толькі 12% працаздольных палякаў разглядае магчымасьць пошукаў працы за мяжой цягам бліжэйшага году. Экспэрты зьвязваюць гэты найлепшы ў гісторыі дасьледаваньня вынік з прыкметным паляпшэньнем сытуацыі на польскім рынку працы.

Паводле іх, на зьмяншэньне колькасьці людзей, якія хочуць выехаць на працу за мяжу, мае ўплыў таксама нестабільная сытуацыя ў Эўропе й рашэньне Вялікабрытаніі аб выхадзе з ЭЗ.

І хоць Нямеччына й Вялікабрытанія, гэта надалей найбольш папулярныя накірункі эміграцыі, то палякаў, гатовых зьехаць з краіны за мяжу цяпер прыкладна напалову менш, чым на пачатку бягучага году.

Апрача Нямеччыны й Вялікабрытаніі палякі, якія ўсё ж плянуюць зьехаць на працу за мяжу, бяруць пад увагу таксама Злучаныя Штаты Амэрыкі, Гішпанію й Нарвэгію.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт