Logo Polskiego Radia
Print

Пасажыраў самалёта перапужала зьмяя (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2016 14:28
Страх перажылі пасажыры самалёту авіякампаніі Aeromexico, які знаходзіўся ў паветры.
twitter.com/KTLA

Страх перажылі пасажыры самалёту авіякампаніі Aeromexico, які выконваў рэйс з горада Тарэон у Мэхіка – сталіцу Мэксікі. Калі самалёт быў ужо ў паветры, раптоўна са шчыліны з-за багажнай паліцы зьявілася зялёная зьмяя. Яна момант вісела, а пазьней упала паміж сядзеньнямі. Пасажыры, якія сядзелі недалёка ад месца інцыдэнту, хуценька адшпілілі рэмені й перабеглі як найдалей ад зьмяі. Капітан лайнэра атрымаў згоду дысьпетчараў на прыярытэтнае прызямленьне. Цягам 10-і хвілін самалёт прызямліўся. Пасажыры былі эвакуяваныя, а спэцыялісты, які прыбылі на месца, забралі з сабой няпрошанага “пасажыра”. Паводле іх, зьмяя была неядавітай.
Авіякампанія Aeromexico высьвятляе, якім чынам зьмяя трапіла ў салён самалёта.

вс

twitter.com/ancnike
twitter.com/ancnike
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт