Нямецкія аўтастрады стануць платнымі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.11.2016 10:13
                    
                    Штодзёнка «Bild» інфармуе, што ўлады краіны дамовіліся з Эўрапейскай камісіяй.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Нямецкія аўтастрады стануць платнымі. Штодзёнка «Bild» інфармуе, што ўлады краіны дамовіліся з Эўрапейскай камісіяй.
Нямецкае міністэрства транспарту хацела ўвесьці аплаты ўжо ў бягучым годзе. Эўрапейская камісія аднак заблякавала гэтыя пляны, паколькі лічыла, што замежныя кіроўцы будуць дыскрымінаваныя. Справа нават павінна была трапіць у Суд у Люксэмбурзе. Выданьне «Bild» піша, што пасьля перамоваў з Бэрлінам ЭК забрала скаргу. Гэта азначае, што аплаты за праезд па аўтастрадах могуць быць уведзеныя.
За дзесяцідзённую віньетку замежныя кіроўцы будуць плаціць ад 5 да 15 эўра, а за двухмесячную – 16-22 эўра. Абмяркоўваецца магчымасьць увядзеньня таннай аднадзённай віньеткі. Пакуль не вядома, калі дакладна нямецкія дарогі стануць платнымі.

ав