Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню паляк стаў дэпутатам найстарэйшага парлямэнту ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2016 14:27
Парлямэнт Ісьляндыі быў створаны ў 930 годзе й лічыцца найстарэйшым у сьвеце.
Рэйк'явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880-1881)Рэйк'явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880-1881)Photo:User:Cicero85/be.wikipedia.org/CC BY 2.5

Былы жыхар паўднёвапольскага гораду Санак (Sanok) Павал Бартошэк (Paweł Bartoszek) быў абраны дэпутатам у парлямэнт Ісьляндыі. Такім чынам ён стаў першым палякам у Альтынгу - найстарэйшым парлямэнце ў сьвеце, створаным у 930 годзе.

Павал Бартошэк прадстаўляе ў ім лібэральна-цэнтрысцкую партыю „Адраджэньне”. На выбарах, якія адбыліся 29 кастрычніка, ён балятаваўся ад гэтай партыі ў раёне Рэйк'явік-Поўдзень.

Павал Бартошэк пераехаў у Ісьляндыю з Санака ва ўзросьце 8-мі гадоў. У гэтай краіне ён скончыў факультэты інфарматыкі й матэматыкі й цяпер працуе ў ІТ-кампаніі. Яго грамадзянскай жонка - ісьляндка. У іх два сыны ва ўзросьце 4 ды 8 гадоў, прычым абодва гавораць па-польску. Старэйшы сын па суботах вучыцца ў польскай школе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт