Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін выступіў за распрацоўку закона аб расейскай нацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2016 07:33
Ён лічыць, што такі закон можа быць асновай стратэгіі па разьвіцьцю нацыянальных адносін у Расеі.
Photo:Jedimentat44/flickr.com/Commercial use allowed

Прэзыдэнт Расіеі Ўладзімір Пуцін падтрымаў прапанову аб стварэньні закона аб расейскай нацыі.

„Але што дакладна цалкам можна й трэба рэалізоўваць - гэта прама над гэтым трэба падумаць і ў практычным пляне пачаць распрацоўваць - гэта закон аб расейскай нацыі”, - заявіў Пуцін на паседжаньні Савета па міжнацыянальных адносінах у Астрахані.

Паводле яго, такі закон можа быць асновай стратэгіі па разьвіцьцю нацыянальных адносін у Расеі.

„Але толькі над гэтым трэба папрацаваць таксама як трэба”, - сказаў прэзыдэнт.

Ён таксама падтрымаў прапанову ўдзельнікаў паседжаньня правесьці год адзінства расейскай нацыі.

Ён растлумачыў, што год адзінства расейскай нацыі трэба выбраць так, каб ён не перасякаўся з ужо абвешчанымі ўсерасейскімі тэматычнымі гадавымі мерапрыемствамі.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт