Прэзыдэнт - лідар рэйтынгу даверу да палітыкаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.10.2016 09:48
Прэзыдэнту давяраюць 62% рэспандэнтаў, прэм'еру - 57% адсоткаў.
Bild: wikimedia commons/Radosław Czarnecki/CC0
Прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Бэата Шыдла й Павал Кукіз узначальваюць рэйтынг грамадзкага даверу ў Польшчы.
Найбольшы недавер выклікаюць міністар абароны Антоні Мацярэвіч, старшыня партыі "Права й справядлівасьць" Яраслаў Качыньскі ды лідар партыі "Грамадзянская плятформа" Гжэгаж Схэтына.
Прэзыдэнту давяраюць 62% рэспандэнтаў, Бэаце Шыдла - 57% адсоткаў. Гэта найлепшы вынік дзейснага прэм'ера, зазначаюць сацыёлягі.
На трэцяе месца ў рэйтынгу даверу выйшаў лідар нацыяналістычнага руху "Kukiz'15" Павал Кукіз. Яму давяраюць 47%.
У сваю міністру абароны Антоні Мацярэвічу давяраюць толькі 30%, а не давяраюць 52% палякаў.
Апошняе месца ў рэйтынгу даверу займаюць лідар Саюзу левых дэмакратычных сілаў Уладзімеж Чажасты ды міністар сельскай гаспадаркі Кшыштаф Юргель з 54% недаверу.
пр/юл