У 2018 годзе зь Беластоку ў Варшаву даедзем значна хутчэй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.10.2016 09:37
Эўразьвяз выдзеліў больш за 696 млн эўра на будаўніцтва чарговых адрэзкаў трасаў S19, S7 і S8.
Photo: pixabay.com
3 млд злотых (больш за 696 мільёнаў эўра) выдзяліць Эўразьвяз на будаўніцтва чарговых адрэзкаў трасаў хуткага руху S19, S7 і S8. На мінулым тыдні ў Цэнтры транспартных праектаў ЭЗ прадстаўнікі Міністэрства разьвіцьця і Галоўнай дырэкцыі па справах нацыянальных дарог і аўтастрад падпісалі кантракт на будаўніцтва больш за 95 км хуткасных дарог у Польшчы.
Намесьнік гендырэктара па пытаньнях нацыянальных дарог і аўтастрад Маніка Мільвіч (Monika Milwicz) падкрэсьлівае, што вельмі важнае значэньне мае завяршэньне будаўніцтва ўчастка трасы хуткага руху S8.
Маніка Мільвіч: Праходзіць будаўніцтва трасы Варшава-Радзымін (Warszawa-Radzymin), то бок кальцавой падваршаўскай мясцовасьці Маркі (Marki). Завяршэньне гэтай інвэстыцыі павялічыць эфэктыўнасьць руху аўтамабіляў, якія транзытам перамяшчаюцца праз сталіцу, а таксама аблегчыць даезд да Варшавы жыхароу ўсходніх рэгіёнаў Польшчы. Нагадаю, участак трасы S8 „Радзымін-Вышкаў” (Radzymin-Wyszków) ужо даўно здадзены ў эксплёатацыю. Цяпер праходзіць будаўніцтва ўчастка „Вышкаў – Беласток” (Wyszków-Białystok). Хутчэй за ўсё ў 2018 годзе агульная працягласьць хуткаснай трасы „Беласток-Варшава” будзе складаць амаль 200 кілямэтраў.
Эўразьвязаўскія сродкі будуць выдаткаваныя на будўніцта амаль 40 кілямэтраў трасы хуткаснага руху S7 „Кошвалы-Эльблёнг” (Koszwały -Elbląg), 22 кілямэтраў трасы „Нідзіца-Наперкі”(Nidzica-Napierki), двух участкаў трасы S19 агульнай працягласьцю 19 км - „Саколаў Малапольскі Поўнач - Стаберня” (Sokołów Małopolski Północ - Stobierna) і Сьвільча - Жешаў Поўдзень (Świlcza-Rzeszów Południe), а таксама 15-кілямэтровага ўчастка трасы S8 ад мяжы Мазавецкага ваяводзтва да Замбрава (Zambrów).
аз