Logo Polskiego Radia
Print

Паляк трапіў у бальніцу з-за какаіну, які перавозіў у страўніку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.10.2016 11:53
Хірургі ў экстранным парадку правялі апэрацыю, у выніку якой дасталі са страўніка 53 мяшочкі з какаінам.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пэрсанал аэрапорта ў амэрыканскім горадзе Маямі выклікаў лекараў на дапамогу грамадзяніну Польшчы, які страціў прытомнасьць. Мужчына зьбіраўся вылятаць з Маямі ў Хэльсінкі. Мэдыкі забралі 46-гадовага паляка ў бальніцу. Падчас абсьледаваньня аказалася, што мужчына мае ў страўніку іншароднае цела. Хірургі ў экстранным парадку правялі апэрацыю, у выніку якой са страўніка дасталі 53 гумовыя мяшочкі з какаінам. На шчасьце, ані адзін з мяшочкаў ня лопнуў, а страта прытомнасьці адбылася з-за іншароднага цела ў страўніку. Паводле лекараў, калі б хоць адзін зь мяшочкаў пашкодзіўся б, то паляк імгненна памёр бы ад перадазіроўкі.

Мужчына адразу ж пасьля апэрацыі трапіў у мэдыцынскую частку сьледчага ізалятара. Яму высунутае абвінавачаньне ў кантрабандзе значнай колькасьці наркотыкаў. Як паведамляюць амэрыканскія СМІ, мужчына не прызнае сваёй віны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт