Logo Polskiego Radia
Print

Палякі разьвіталіся з рэжысэрам Анджэям Вайдам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2016 16:37
У пахаваньні ляўрэата ўзнагароды „Оскар” прысутнічаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Photo: PAP/Jacek Turczyk

У Кракаве прайшло пахаваньне вядомага польскага рэжысэра Анджэя Вайды. Сустваральнік польскай кінашколы памёр 9 кастрычніка ва ўзросьце 90 гадоў.

Анджэй Вайда быў намінаваны на „Оскара” ў катэгорыі „Лепшы фільм на замежнай мове” за стужкі: „Зямля запаветная” (1974), „Паненкі зь Вілька” (1979), „Чалавек з жалеза” (1981) і „Катынь” (2007).

У 2000 годзе Амэрыканская акадэмія кінамастацтва ўзнагародзіла Анджэя Вайду ганаровым „Оскарам” за жыцьцёвыя дасягненьні і ўклад у разьвіцьцё сусьветнага кіномастацтва.

Таксама найноўшы фільм легенды польскага кіно Анджэя Вайды „Пасьлясьвячэньне” стаў польскім кандыдатам на гэтую ўзнагароду.

На пахаваньні Анджэя Вайды ў Кракаве прысутнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт