Больш за тысячу ўдзельнікаў чакаецца на форуме „БанкІТ'2016” 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.10.2016 08:17
                    
                                 
                
                
                    Міжнародны форум „БанкІТ” пройдзе ў Менску 19-21 кастрычніка.
                
                
                    
                         Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Каля 1,3 тысячы ўдзельнікаў чакаецца на 13-м міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналёгіях „БанкІТ”, які пройдзе 19-21 кастрычніка ў „Прэзыдэнт-гатэлі” ў Менску, паведамілі ў аргкамітэце форуму.
Арганізатарамі мерапрыемства зьяўляюцца Нацыянальны банк Беларусі, Навукова-тэхналягічная асацыяцыя „Інфапарк” і Асацыяцыя беларускіх банкаў.
Міжнародны форум „БанкІТ” зьяўляецца найбуйнейшай спэцыялізаванай пляцоўкай у Беларусі для абмену вопытам, атрыманьня інфармацыі аб новых прадуктах і тэхналёгіях, зносін і ўмацаваньня сувязяў паміж удзельнікамі фінансавага сэктара і ІТ-галіны Беларусі й замежных краін.
Мэта форуму — разьвіцьцё фінансавага бізнэсу шляхам укараненьня інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій. Сёлета ў ім возьмуць удзел кіраўнікі банкаў, кіраўнікі бізнэс-падразьдзяленьняў і ІТ-кіраўнікі; спэцыялісты ў галіне распрацоўкі й прымяненьня інфармацыйных тэхналёгій; кіраўнікі й экспэрты ІТ-кампаній; прадстаўнікі дзяржструктур; прадстаўнікі ўстаноў адукацыі.
belapan.com/аз