Памёр вядомы польскі рэжысэр Анджэй Вайда
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.10.2016 07:26
Апошні фільм легендарнага творцы зьяўляецца польскім кандыдатам на атрыманьне ўзнагароды „Оскар”.
Photo: PAP/Adam Warżawa
На 91-м годзе жыцьця памёр Анджэй Вайда (Andrzej Wajda) - вядомы польскі рэжысэр, сустваральнік польскай кінашколы. Ён зьяўляецца аўтарам амаль 40 фільмаў.
Анджэй Вайда быў намінаваны на „Оскара” ў катэгорыі „Лепшы фільм на замежнай мове” за стужкі: „Зямля запаветная” (1974), „Паненкі зь Вілька” (1979), „Чалавек з жалеза” (1981) і „Катынь” (2007).
У 2000 годзе Амэрыканская акадэмія кінамастацтва ўзнагародзіла Анджэя Вайду ганаровым „Оскарам” за жыцьцёвыя дасягненьні і ўклад у разьвіцьцё сусьветнага кіномастацтва.
Таксама найноўшы фільм легенды польскага кіно Анджэя Вайды „Пасьлясьвячэньне” стаў польскім кандыдатам на гэтую ўзнагароду.
Нагадаем, што ў польскіх кінатэатрах фільм Вайды „Пасьлясьвячэньне” пачнуць паказваць у сакавіку 2017 году.
аз