У польскай сталіцы адбыўся масавы забег “Biegnij Warszawo” (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.10.2016 14:56
Удзел у масавым мерапрыемстве ўзяло больш за 10 тыс. чалавек, якія прабеглі трасу працягласьцю 10 км.
Восьмы раз прайшло ў польскай сталіцы спартыўнае мерапрыемства “Biegnij Warszawo” (даслоўны пераклад “Бяжы, Варшава”). Удзел у масавым мерапрыемстве ўзяло больш за 10 тыс. чалавек, якія прабеглі трасу працягласьцю 10 км. Удзел у забегу ўзялі ня толькі звычайныя жыхары Варшавы, але й таксама вядомыя палякі, для прыкладу, шматразовы алімпійскі мэдаліст у спартыўнай хадзьбе Робэрт Кажэнёўскі (Robert Korzeniowski).
На жаль, для кіроўцаў аўтамабіляў спартыўная імпрэза – гэта праблемы ў перасоўваньні, паколькі з-за забегу для руху была закрытая частка вуліц.
фота: PAP/Leszek Szymański
на здымках пад нумарам 115 пераможца маратону Барташ Навіцкі (Bartosz Nowicki)