Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча з МАК можа адбыцца ў палове кастрычніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2016 09:15
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта.
Photo:ru.wikipedia.org/Общественное достояние

Размовы польскіх і расейскіх экспэртаў, якія дасьледуюць прычыны авіякатастрофы пад Смаленскам у красавіку 2010 году маглі б адбыцца не раней, чым у палове кастрычніка, даведалася грамадзкае Польскае радыё.

Магчымасьць сустрэчы кіраўнічкі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта Тацьцяны Анодзіны з членамі падкамісіі польскага Міністэрства нацыянальнай абароны пацьвердзіў прадстаўнік прэс-службы МАК Сяргей Зайко.

Нагадваем, упершыню пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Польшчы, Сяргей Андрэеў. Ён паведаміў, што некалькі тыдняў таму, кіраўнік польскай падкамісіі Вацлаў Бэрчыньскі (Wacław Berczyński) зьвярнуўся ў пісьмовай форме да кіраўнічкі МАК з просьбай аб сустрэчы й атрымаў станоўчы адказ. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прадстаўнік прэс-службы МАК Сяргей Зайко.

„Па просьбе польскага боку Тацьцяны Рыгораўна пагадзіўся сустрэцца са старшынём новай падкамісіі”, - сказаў Зайко. Ён дадаў, што абмяркоўваньне падрабязнасьцяў сустрэчы працягваецца, але, як мінімум, да 10 кастрычніка кіраўнічка МАК мае іншыя раней заплянаваныя абавязкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт