Члены Смаленскай падкамісіі сустрэнуцца з кіраўнічкай МАК
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.09.2016 09:27
                    
                                 
                
                
                    Аднак пакуль невядома, калі сустрэча адбудзецца, кажа намесьнік камісіі Казімеж Навачык.
                
                
                
                
               
                
                          Кіраўнічка расейскага Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) Тацьцяна Анодзіна запрасіла ў Маскву членаў польскай падкамісіі, якая займаецца расьсьледаваньнем прычынаў катастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам у красавіку 2010 году.
Намесьнік кіраўніка падкамісіі Казімеж Навачык (Kazimierz Nowaczyk) паведаміў, што падкамісія скарыстаецца запрашэньнем, але пакуль невядома, калі сустрэча адбудзецца.
„Зразумела, мы зацікаўлены ў такой сустрэчы, але спачатку павінны быць узгодненая ейныя ўмовы”, - сказаў Навачык.
Нагадваем, МАК дасьледаваў катастрофу ў Смаленску і ў студзені 2011 году прадставіў сваю справаздачу. Расейцы вырашылі, што прычынай трагедыі былі, між іншым, памылкі пілётаў, няправільны выбар экіпажа, парушэньні правілаў авіяцыі, прысутнасьць іншых асоб у кабіне пілётаў, недахопы ў падрыхтоўцы пілётаў і дрэнная  арганізацыя палёту. Ні адно з названых парушэньняў не абцяжарвае расейскага боку.
Тым часам экспэрты польскай падкамісіі, якую ў лютым паклікаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч, не згаджаюцца з ацэнкамі экспэртаў МАК.
аз