Абама: Польшча – пасьпяховы прыклад дэмакратыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.09.2016 10:01
Прэзыдэнт ЗША казаў пра перавагу дэмакратыі над іншымі палітычнымі сыстэмамі.
Photo: PAP/EPA/JASON SZENES
Падчас выступу на форуме Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў у Нь ю-Ёрку Барак Абама абараняў капіталізм і глябалізацыю й пераконваў, што неабходна скараціць разрыў паміж багатымі й беднымі. Прэзыдэнт ЗША казаў пра перавагу дэмакратыі над іншымі палітычнымі сыстэмамі. У якасьці пасьпяховага прыкладу дэмакратыі ён назваў Польшчу.
У сваім апошнім выступленьні на форуме ААН амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што ня кожная краіна абавязаная прыняць падобную мадэль дэмакратыі. Тым ня менш ён выказаў перакананьне, што дэмакратыя - нашмат лепшая сыстэма, чым прынятая некаторымі краінамі сумесь капіталізму й аўтарытарызму.
Прэзыдэнт ЗША пераконваў, што посьпех краінаў Усходняй Эўропы зьяўляецца пoсьпехам дэмакратыі
„Украінскі народ выйшаў на вуліцу не таму, што была нейкая змова. Яны выйшлі на вуліцу, таму што ўлады былі карумпаваныя. Яны хацелі зьменаў, таму што бачылі, што людзі ў краінах Балтыі і ў Польшчы жывуць лепш”, - падкрэсьліў Барак Абама.
аз