Logo Polskiego Radia
Print

Ігар Бокій заваяваў у Рыё-дэ-Жанэйра пяты залаты мэдаль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2016 08:13
У 2012 годзе на Паралімпіядзе ў Лёндане ён заваяваў 5 залатых і 1 сярэбраную ўзнагароды.
Ігар БокійІгар Бокійwww.rio2016.com

Ігар Бокій заваяваў на Параалімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра пяты залаты мэдаль. На гэты раз ён выйграў заплыў на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем для спартоўцаў са слабым зрокам. Беларус паканаў дыстанцыю з вынікам 50,90 сэкунды. На рахунку плыўца ўжо 6 мэдалёў: пяць залатых і адзін бронзавы.

Нагадаем, у 2012 годзе на Параалімпіядзе ў Лёндане Ігар Бокій заваяваў 5 залатых і 1 сярэбраную ўзнагароды. Паводле камэнтатараў, у Бразыліі ён можа палепшыць гэты вынік.

Ігару Бокію 22 гады, ён жыве ў горадзе Бабруйск. Ігар – інвалід па зроку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт