Пасажыры аўтавакзала ў Беластоку скардзяцца на яго функцыянаваньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.09.2016 10:17
                    
                                 
                
                
                    У прыватнасьці, грамадзяне зьвяртаюць увагу на тое, што вакзал рана зачыняецца. 
                
                
                    
                         Гарадзкі аўтобус, Беластокwww.bialystok.pl
Гарадзкі аўтобус, Беластокwww.bialystok.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Пасажыры аўтавакзала ў Беластоку, на які прыбываюць таксама аўтобусы зь Беларусі, скардзяцца на яго функцыянаваньне.
У прыватнасьці, грамадзяне зьвяртаюць увагу на тое, што вакзал рана зачыняецца. Нагадаем, з-за ашчаднасьцей будынак закрываецца а 20.00 гадзіне паводле мясцовага часу ў будзённыя дні, а ў суботу й нядзелю – а 17.00. У сувязі з гэтым зьнікае таксама магчымасьць скарыстацца туалетам, які ёсьць у будынку. Пасажыры зьвяртаюць увагу на тое, што ў раёне вакзала адсутнічаюць грамадзкія прыбіральні.
Як паведамляе Польскае радыё «Беласток», стары будынак гарадзкога аўтавакзала праіснуе ўсяго толькі месяц: празь месяц аўтавакзал будзе зьнесены, а на яго месцы пачнецца будаўніцтва новага.
вс