Віктар Орбан стаў „Чалавекам году”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2016 10:24
Прэм’ер Вугоршчыны атрымаў узнагароду сёлетняга Эканамічнага форуму ў Крыніцы.
Photo:PAP/Grzegorz Momot
Узнагароду „Чалавек году”, якая традыцыйна прысуджаецца падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы, сёлета атрымаў прэм'ер-міністар Вугоршчыны.
Віктар Орбан ачольвае вугорскі ўрад з траўня 2010 году. Упершыню на пасадзе кіраўніка ўраду вугорскі палітык апынуўся ў 1998 годзе й выконвай функцыю прэм’ера да 2002 году. З 2002 году Віктар Орбан таксама кіруе нацыянальна-кансэрватыўнай партыяй „Фідэс”.
Нагадаем, у мінулым годзе ўзнагароду Эканамічнага форум у Крыніцы атрымаў старшыня польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
аз