Польскія міністры накірaвaліся ў Вялікабрытанію на размовы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.09.2016 11:13
                    
                                 
                
                
                    Гэта рэакцыя ўраду на чарговы акт варожасьці ў дачыненьні да палякаў у Вялікабрытаніі. 
                
                
                    
                         Кіраўнікі МЗС Польшчы й Вялікабрытаніі Вітальд Вашчыкоўскі й Барыс Джонсан, 3 верасьня ў Варшаве.Photo: PAP/Jakub Kamiński
Кіраўнікі МЗС Польшчы й Вялікабрытаніі Вітальд Вашчыкоўскі й Барыс Джонсан, 3 верасьня ў Варшаве.Photo: PAP/Jakub Kamiński
                     
                
                
                
               
                
                          Міністры замежных спраў і ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы накірaвaліся ў Лёндан на экстранныя размовы з прадстаўнікамі ўладаў Вялікабрытаніі. Гэта рэакцыя польскага ўраду на чарговы акт варожасьці ў дачыненьні да палякаў у гэтай краіне, паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Рафал Собчак (Rafał Sobczak).
Нагадаем, у нядзелю раніцай двое польскіх грамадзянаў былі зьбітыя перад адным з пабаў у горадзе Харлоў, ва ўсходняй частцы Вялікабрытаніі. Мужчыны былі дастаўлены ў шпіталь. Паліцыя разглядае напад, як злачынства зьдзейсьненае па прычынах ксэнафобіі.
Гэты інцыдэнт адбыўся дзень пасьля маршу, які польскія эмігранты арганізавалі па вуліцах Харлоў. Шэсьце прайшло ў памяць аб трагічнай гібелі паляка, які некалькі дзён таму памёр у шпіталі ў выніку зьбіцьця. Па справе забойства паляка кіраўнік польскага МЗС размаўляў у сераду са сваім брытанскім калегам.
аз