Маці Тэрэза стала сьвятой (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.09.2016 16:03
Цырымонія кананізацыі прайшла ў Ватыкане ў прысутнасьці дзясяткаў тысяч вернікаў.
Францішак падчас бэатыфікацыіPAP/EPA/FABIO FRUSTACI
Сёньня Папа рымскі Францішак прывёў да ліку сьвятых каталіцкую манашку Маці Тэрэзу. Цырымонія кананізацыі прайшла ў Ватыкане ў прысутнасьці дзясяткаў тысяч вернікаў.
Як прынята ў каталіцкім касьцёле, для аб’яўленьня сьвятой Ватыкан патрабаваў пацьверджанага экспэртамі цудатворнага вылячэньня, зьвязанага з імем Маці Тэрэзы. У мінулым годзе было пацьверджана, што жыхар Бразыліі вылечыўся ад анкалёгіі, перамогшы хваробу дзякуючы «нябеснаму заступніцтву» манашкі.
Маці Тэрэза зьяўляецца заснавальніцай жаночага Ордэну міласэрнасьці й ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру за 1979 год. Гуманітарнай дзейнасьцю яна займалася ў Індыі. Нягледзячы на заслугі, Маці Тэрэзу неаднаразова крытыкавалі за атрыманьне грошай на дабрачыннасьць ад аўтарытарных кіраўнікоў і за дрэнныя ўмовы ў некаторых лякарнях, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам яе ордэну.
Сапраўднае імя манашкі – Агнэс Гонджа Баяджыў. Яна нарадзілася ў цяперашняй сталіцы Македоніі Скоп’е ў 1910 годзе. Памерла Маці Тэрэза ў 1997 годзе. У 2003 годзе манашка была бэатыфікаваная (прыведзеная да ліку блажэнных).
вс