Logo Polskiego Radia
Print

Туск: Магчымасьці ЭЗ прымаць уцекачоў амаль дасягнулі сваіх межаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.09.2016 11:48
Пра гэта ён заявіў у кітайскім Гуанчжоў перад пачаткам саміту G20 у нядзелю, 4 верасьня.
Дональд Туск (зьлева) і Жан-Клёд ЮнкерДональд Туск (зьлева) і Жан-Клёд ЮнкерPAP/EPA/BERND VON JUTRCZENKA

Практычныя магчымасьці Эўразьвязу прымаць новых уцекачоў амаль дасягнулі сваіх межаў. Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск на сумеснай прэс-канфэрэнцыі са старшынём Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам у кітайскім Гуанчжоў перад пачаткам саміту G20 у нядзелю, 4 верасьня.

«Практычныя магчымасьці Эўропы прымаць новыя хвалі бежанцаў, ня кажучы ўжо пра нерэгулярных эканамічных мігрантаў, блізкія да магчымасьцяў», – заявіў Туск.
Паводле яго слоў, крызыс мігрантаў і бежанцаў зьяўляецца глябальным выклікам і патрабуе рашэньняў ад міжнароднай супольнасьці з захаваньнем адказнасьці й салідарнасьці.

Пры гэтым Туск заявіў, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнай колькасьці перамешчаных асоб, лік якіх складае 65 мільёнаў чалавек, «Вялікая дваццатка» павінна значна адказьней рэагаваць на гэтую праблему.

«Толькі глябальныя намаганьні на падтрымку бежанцаў змогуць прынесьці вынік. Менавіта таму мы хочам заахвоціць нашых партнэраў павялічыць гуманітарную дапамогу й дапамогу на разьвіцьцё й расьсяленьне ўцекачоў», – сказаў ён.

У сувязі з гэтым Туск выказаў перакананьне, што сусьветная супольнасьць павінна ліквідаваць карэнныя прычыны, якія прымушаюць мільёны людзей пакідаць родныя дамы й шукаць прытулак у іншым месцы.

Раней прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што спыніць напор мігрантаў на Эўразьвяз можна й трэба шляхам закрыцьця межаў ЭЗ для нелегальных уцекачоў.

уніан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт