У Чэнстахове праходзяць Агульнапольскія дажынкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.09.2016 10:43
У сёлетнім мерапрыемстве ўдзел прыняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
www.jasnagora.com
На Яснай Гары ў горадзе Чэнстахова – найбуйнейшым месцы рэлігійнага культу каталікоў у Польшчы – праходзяць Агульнапольскія дажынкі. Гэта адначасова й паломніцтва польскіх сялан на Ясную Гару.
Яснагорскія дажынкі – гэта сымбалічная падзяка сялян за ўраджай, а таксама просьба аб бласлаўленьні на наступны год. У сёлетнім мерапрыемстве ўдзел прыняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, а імшу адправіў арцыбіскуп Войцех Поляк – Прымас Польшчы.
Дажынкі й паломніцтва сялян суправаджаюць іншыя сельскагаспадарчыя мерапрыемствы, у прыватнасьці, агульнапольскі сельскагаспадарчы кірмаш-выстава. У ім прымае ўдзел больш за 400 удзельнікаў з усёй краіны, якія прапануюць кліентам сельскагаспадарчую тэхніку, хімікаты, камбікармы, угнаеньні ды іншыя тавары, неабходныя ў сучаснай сельскай гаспадарцы.
вс