Logo Polskiego Radia
Print

Унуку экс-прэзыдэнта Польшчы пагражае да пяці гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.09.2016 18:51
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у паліцэйскім участку ён паводзіў сябе нахабна.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Унуку былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, 19-гадоваму Дамініку высунутае абвінавачаньне ў прычыненьні цялесных пашкоджаньняў. За гэты род злачынстваў пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня свабоды.

Польская паліцыя з горада Гданьск, дзе пражывае сям'я Валэнсаў, не паведаміла пэрсанальных дадзеных затрыманага маладзёна, але журналістам удалося даведацца, што маецца на ўвазе менавіта ўнук экс-прэзыдэнта.

Паводле праваахоўных органаў, малады чалавек пасварыўся зь 22-гадовай дзяўчынай, зь якой нядаўна растаўся. Падчас сваркі ён нанёс ёй некалькі нажавых раненьняў. Дзяўчына трапілі ў бальніцу, аднак раненьні не былі сур'ёзнымі й яе адправілі дадому пасьля кансультацый з мэдыкамі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у паліцэйскім участку ўнук экс-галавы Польшчы паводзіў сябе нахабна й не пераймаўся тым, што яму пагражае некалькі гадоў турмы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт