Сёньня - Дзень агульнанацыянальнага чытаньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.09.2016 16:36
Уся Польшча чытае раман «Quo Vadis» Генрыка Сянкевіча.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай на інаўгурацыі Дня агульнанацыянальнага чытаньня PAP/Rafał Guz
Сёньня ў Польшчы - Дзень агульнанацыянальнага чытаньня. Уся краіна чытае раман «Quo Vadis» Генрыка Сянкевіча. Раман быў выбраны сярод пяці польскіх літаратурных твораў мастацтва. А мерапрыемства адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай, якія прачыталі фрагмэнт твору Сянкевіча.
У 2015 годзе, 5 верасьня, у Дзень агульнанацыянальнага чытаньня палякі чыталі раман «Лялька» Баляслава Пруса.
Год таму сярод «чытачоў» таксама была прызыдэнцкая пара. Польскае радыё, у тым ліку й Беларуская служба, штогод далучаецца да мерапрыемства. Паслухайма, як год таму гучала «Лялька» на мове Коласа й Купалы. Фрагмэнт твору ў перакладзе Галіны Жарко чытае Кірыл Сьмяглікаў.
вс
слухайце гукавы файл