Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зачыняе мяжу ў сувязі з АЧС

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.09.2016 18:13
Польскія ўлады хочуць прадухіліць пранікненьне віруса на польскую тэрыторыю з Украіны ды Беларусі.

Польшча ўзмацняе кантроль на ўсходняй мяжы. Прычына -- пагроза распаўсюду афрыканскай чумы сьвіней.

Прафэсар Кшыштаф Немчык з Дзяржаўнага навукова-дасьледчага інстытута вэтэрынарыі ў Пулавах паведаміў, што агмень АЧС знаходзяцца ва Ўкраіне ў 50 км ад польскай мяжы. Абшар захворваньня можа пашырацца, Польшча мусіць быць гатовай да гэтага, заявіў экспэрт.

Першым рэагаваць пачало міністэрства сельскай гаспадаркі. Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Рафаэль Раманоўскі заявіў, што памежная і мытная службы Польшчы будуць уважліва правяраць ежу, якую вязуць Украіны ды Беларусі. Міністэрства сельскай гаспадаркі накіравала адмысловы ліст у гэтыя службы . Аналягічныя лісты былі высланы ў польскія консульствы ў Кіеве, Менску ды Маскве. Консулы будуць інфармаваць заяўнікаў польскіх віз пра абмежаваньні пры ўвозе харчовых прадуктаў у Польшчу.

Афрыканская чума сьвіней зьявіліся ў Польшчы ў сярэдзіне лютага 2014 года. Да гэтага часу выяўлена 18 агмянёў хваробы ў Польшчы. У панядзелак 5-га верасьня парлямэнт зоймецца разглядам спэцыяльнага закону, падрыхтаванага для барацьбы з АЧС.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт