Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэцыя: польскі рэжысэр атрымае прэстыжную ўзнагароду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2016 13:44
Ежы Скалімоўскі будзе ўзнагароджаны за ўсю сваю рэжысэрскую творчасьць.
Photo:PAP/EPA/ETTORE FERRARI

Падчас сёньняшняй цырымоніі адкрыцьця 73-га кінафэстывалю ў Вэнэцыі „Залатога ільва” за ўсю творчасьць атрымае польскі рэжысэр Ежы Скалімоўскі (Jerzy Skolimowski).

Кандыдатуру паляка на прэмію высунуў дырэктар фэстывалю Альбэрта Барбэра(Alberto Barbera), які лічыць Скалімоўскага адным з самых выдатных сучасных рэжысэраў сьвету.

Аналягічную ўзнагароду падчас сёлетняга фэстывалю ў Вэнэцыі атрымае таксама францускі актор Жан-Поль Бэльмандо.

Цырымонія ўручэньня ўзнагародаў будзе мець сьціплы характар. Такім чынам арганізатары кінафэстывалю ў Вэнэцыі хочуць ушанаваць памяць ахвяраў нядаўняга землятрусу ў цэнтральнай Італіі.

Фэстываль у Вэнэцыі будзе доўжыцца да 10 верасьня. Падчас яго адбудуцца пакзаы 57 мастацкіх фільмаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт