Аб'яўлены збор грошай на помнік Касьцюшку
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
26.08.2016 21:04
Асацыяцыя беларусаў у Швэйцарыі зьбірае грошы, каб устанавіць помнік ля дома ў горадзе Залатурн, дзе славуты генэрал правёў апошнія гады жыцьця.
Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкартаwikimedia commons
Асацыяцыя беларусаў у Швэйцарыі пачала збор сродкаў на ўсталяваньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў швэйцарскім горадзе Залатурн (Solothurn).
Менавіта ў гэтым горадзе 15 кастрычніка 1817 памёр славуты ўдзельнік вайны за незалежнасьць ЗША і кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1794 года ў Рэчы Паспалітай. У Залатурне, у доме, дзе Касцюшка правёў апошнія гады жыцьця, цяпер знаходзіцца музэй.
Беларусы Швайцарыі плянуюць усталяваць перад музэем Тадэвуша Касьцюшкі 2-мэтровую скульптуру генэрала з шыльдамі на трох мовах: беларускай, польскай і нямецкай. Помнік свайму славутаму земляку беларусы плянуюць адчыніць 15 кастрычніка 2017 году – на 200-ю гадавіну са дня сьмерці генэрала.
Асацыяцыя беларусаў у Швэйцарыі просіць усіх неабыякавых суайчыньнікаў падтрымаць ініцыятыву ўсталяваныя помніка Касьцюшку ў Залатурне. На пабудову помніка неабходна сабраць 9 тысячаў швэйцарскіх франкаў (каля 8200 эўра). Грошы можна выслаць на рахунак, указаны на сайце асацыяцыі, альбо скарыстацца з парталу talaka.by.
ап