У Беларусі запрацавала буйная сонечная электрастанцыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.08.2016 15:59
                    
                                 
                
                
                    Яна займае плошчу 60 футбольных палёў ды выпрацоўвае 18 МВт электраэнэргіі. 
                
                
                    
                         Photo: Flickr.com/Martin Abegglen
Photo: Flickr.com/Martin Abegglen
                     
                
                
                
               
                
                         Гэтага хопіць на начное асьвятленьне Менску. 
Праект рэалізавала датэрмінова кампанія Velcom непадалёк мястэчка Брагін. Памер інвэстыцый, укладзеных у праект, склаў 24 мільёны эўра. Кожная гадзіна працы станцыі дазволіць Беларусі адмовіцца ад 7 тысяч кубамэтраў прыроднага газу, сьцьвярджаюць у кампаніі.
Сонечную электрастанцыю ў Брагіне пабудавалі датэрмінова. Праект рэалізаваны на чатыры месяцы раней, чым было прадугледжана інвэстыцыйнай дамовай. Сьпяшаліся, каб электрастанцыя «засьпела» як мага больш сонечных летніх дзён.
Сонечны парк стаў найбуйнейшым у краіне, прычым як па памерах, так і па магутнасьці. Электрастанцыя займае плошчу звыш 41 гектара, а яе намінальная магутнасьць дасягае рэкордных для беларускіх геліяўстановак 18,48 МВт.
Паводле tut.by/юл