Logo Polskiego Radia
Print

Дырэктар музэя „Аўшвіц”: Маўклівы візыт Папы - знак для вернікаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2016 16:40
Цывіньскі: Падчас візыту ў Аўшвіц Папа маўчаў, але неўзабаве падзеліцца сваімі ўражаньнямі.
Photo: PAP/Paweł Supernak

Дырэктар Дзяржаўнага музэя Аўшвіц-Біркенаў Пётр Цывіньскі (Piotr Cywiński) застаецца пад уражаньнем сёньняшняга візыту Папы Францішка ў былым нямецкім лягеры сьмерці. Ён упэўнены, што Сьвяты Айцец, які падчас наведваньня музэя захоўваў маўчаньне, неўзабаве падзеліцца сваімі ўражаньнямі.

/

На думку Пятра Цывіньскага асноўны пасыл візыту Папы ў музэі такі, што нават у самых горшых сытуацыях можна спрабаваць выратаваць свайго суседа.

Пётр Цывіньскі: Гэты візыт меў вельмі прыватны й малітоўны характар. Маё ўражаньне такое, што Папа хацеў прыслухацца да гэтага месца й памаліцца за найбольш трагічную падзею ў гісторыі ня толькі Польшчы, але ўсяе Эўропы. Я перакананы, што кожны, хто наведвае гэтае месца з адпаведнай увагай, зможа вынесьці для сябе вялікі ўрок. Думаю, што Папа даў прыклад.

/

„Божа, будзь міласэрны для свайго народу! Божа, прабач за нашую жорсткасьць!” – напісаў Папа рымскі Францішак у кнізе наведвальнікаў былога нацысцкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў.

/

Увечары ў Кракаўскай прырэчнай даліне адбудзецца Крыжовы шлях з удзелам пантыфіка.

ФОТА: PAP/Paweł Supernak, PAP/Radek Pietruszka

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт