Прэзыдэнт Рэспублікі Панама прыехаў на СДМ у Польшчу 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.07.2016 14:37
                    
                                 
                
                
                    Паводле неафіцыйных паведамленьняў, наступныя СДМ могуць адбыцца ў сталіцы Панамы.
                
                
                    
                         Photo: PAP/Rafał Guz
Photo: PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў сёньня ў Бэльвэдэры Хуана Карласа Варэла Радрыгеса. Прэзыдэнт Рэспублікі Панама прыехаў у Польшчу для ўдзелу ў Сусьветных днях моладзі.
Дэлегацыя з Панамы налічвае больш за 500 чалавек. Яна ўключае ў сябе, сярод іншага, прадстаўнікоў органаў улады й біскупаў.
Паводле неафіцыйных паведамленьняў, наступныя Сусьветныя дні моладзі могуць адбыцца менавіта ў сталіцы Панамы. Каталікі складаюць 65% насельніцтва гэтай краіны.
Пасьля цырымоніі афіцыйнага прывітаньня прайшлі перамовы прэзыдэнтаў. На канец Анджэй Дуда й Хуан Карлас Варэла Радрыгес падпісалі двухбаковыя пагадненьні.
аз