Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дэпутаты сустрэлі Надзею Саўчанку аплядысмэнтамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2016 15:06
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка знаходзіцца зь візытам у Варшаве.
PAP/Rafał Guz

Дэпутат Вярхоўнай Рады й афіцэр Ваенна-паветраных сіл Украіны Надзея Саўчанка знаходзіцца зь візытам у Варшаве. Яна ўваходзіць у склад украінскай дэлегацыі, якая прымае ўдзел у саміце NATO.

У размове з журналістам Польскага радыё яна выказала спадзяваньне, што Паўночнаатлянтычны пакт стане пасярэднікам паміж Украінай і Расеяй. Саўчанка падкрэсьліла, што неабходна прыкласьці ўсе намаганьні для таго, каб ва Ўкраіну вярнуўся мір. «У трэцім тысячагодзьдзі нельга рухацца ў бок трэцяй сусьветнай вайны, гэты шлях неабходна закончыць мірам», – сказала нардэп. Яна таксама падкрэсьліла, што Ўкраіна зацікаўленая ў атрыманьні ваеннай дапамогі ад NATO й што гэтая дапамога павінна насіць сыстэматычны характар.

Сёньня Надзея Саўчанка прыняла ўдзел у паседжаньні Сэйма Польшчы ў якасьці госьця. Польскія дэпутаты сустрэлі ўкраінку аплядысмэнтамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт