Logo Polskiego Radia
Print

Міністар крытыкуе зьмену трасы кальцавой Аўгустава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2016 17:17
З-за зьмены трасы пацярпела ўсходняя Польшча, кажа міністар аховы навакольнага асяродзьдзя.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка mos.gov.pl

Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя паведаміў, што падасьць у пракуратуру заяву па справе аўтадарожнай інвэстыцыі ў ляндшафтным заказьніку Даліна Роспуды. Ян Шышка дадаў, што гаворка ідзе пра зьмену трасы кальцавой Аўгустава ў 2009 годзе.

„Тады было заяўлена, што гэта неабходна, каб абыйсьці раён некрануты чалавекам”, нагадаў Ян Шышка. Аднак пасьля зьмены трасы кальцавая й так прайшла праз даліну, толькі ў іншым месцы, дадаў прафэсар.

„Гэтае месца, якое называлі некранутым чалавекам, цяпер зарастае. У выніку зьнікаюць віды, якія там раней існавалі. Гаворка ідзе ня толькі пра расьліны, але й пра птушкі”, - сказаў міністар навакольнага асяродзьдзя.

Паводле яго, ціск з боку экалягічных арганізацый і інстытутаў ЭЗ давёў да эканамічных стратаў. Зьмена трасы кальцавой Аўгустава прывяла да таго, што з праекту была выключана аўтатраса Е-19, якая мела спалучаць Балканы й Скандынавію й прычыніцца да ажыўленьня ўсходняй Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт