Падатковая хоча спагнаць з Анжалікі Борыс каля 117 млн рублёў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.04.2016 08:35
Анжаліка Борыс павінна сплаціць пазыкі ліквідаванай 2 гады таму фірмы «Палёніка».
Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс www.polskieradio.pl
Падатковая інспэкцыя Ленінскага раёна Горадні мае намер спагнаць больш за 117 млн беларускіх рублёў (прыкладна 6 тыс. даляраў) са старшыні Галоўнай рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс.
У адмысловым лісьце намесьніка кіраўніка падатковай інспэкцыі гаворыцца, што Анжаліка Борыс павінна сплаціць пазыкі ліквідаванай 2 гады таму фірмы «Палёніка», адным з заснавальнікаў і кіраўніком якой яна зьяўлялася.
Анжаліка Борыс не згаджаецца з закідамі падаткавікоў і лічыць справу палітычна матываванай.
Фірма «Палёніка» была ліквідаваная ў 2014 годзе згодна з рашэньнем Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда ў сувязі з банкруцтвам. Прычынай стаў высокі штраф, які атрымала фірма за культурніцка-асьветніцкую дзейнасьць.
паводле радыё рацыя/вс