Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе ганаровым госьцем выставы-кірмаша ў Абу-Дабі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.04.2016 19:30
У мінулым годзе кніга, прысьвечаная сакалінаму паляваньню й выдадзеная ў 1567 годзе, была набытая за 50 тыс. эўра.
Панарама Абу-ДабіПанарама Абу-Дабіwww.pixabay.com

Польшча будзе ганаровым госьцем Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе ў 2018 годзе ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Згаданая выстава зьяўляецца найбольшым мерапрыемствам такога тыпу на Блізкім Усходзе й адбываецца ўжо 26 гадоў, паведамляе з Дубаю карэспандэнтка Польскага радыё.

У сваю чаргу сёлета ганаровым госьцем кірмашу зьяўляецца Італія. У гэтым годзе ўдзел у мерапрыемстве прымаюць 1260 выдавецтваў, у тым ліку з Польшчы, і больш за 600 пісьменьнікаў з розных краін. Выстава пачалася ўчора, а закончыцца 3 траўня.

Штогод на кірмашы ў Абу-Дабі праходзіць аўкцыён для бібліяфілаў, падчас якога прадаюцца рэдкія экзэмпляры за вялізныя грошы. І так, у мінулым годзе кнігу, прысьвечаную сакалінаму паляваньню й выдадзеную ў 1567 годзе, пакупнік зь Лібану набыў за 50 тыс. эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт