У Менску можа зьявіцца вуліца імя Ніла Гілевіча
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.04.2016 07:36
ТБМ зьвярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай надаць адной з вуліц імя паэта (ЗВАРОТ).
kamunikat.org
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зьвярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай надаць адной з вуліц Менска імя Ніла Гілевіча.
У атрыманым адказе паведамляецца, што імя Ніла Гілевіча ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны й будзе ўлічана камісіяй па найменаваньні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Менска пры прысваеньні найменьняў састаўным часткам горада.
тбм/наша ніва/вс