Logo Polskiego Radia
Print

Польшча супраць рэформы палітыкі ЭЗ па прадастаўленьні прытулку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.04.2016 07:59
„Я ўпэўнены, што наша пазыцыя знойдзе падтрымку з боку нашых партнэраў”, - пераконвае міністар Блашчак.
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакPhoto: Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji/flickr.com/Commercial use allowed

„Польшча выступае супраць прапанаваных Эўракамісіяй зьменаў палітыкі ЭЗ па прадастаўленьні палітычнага прытулку, паколькі яны ўтрымліваюць пастаянную сыстэму разьмеркаваньня бежанцаў паміж краінамі ЭЗ”, - заявіў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

„Польская пазыцыя пасьлядоўная й ясная. Мы лічым, што пастаянная сыстэма разьмеркаваньня ўцекачоў – гэта дрэнны мэханізм, які прыцягвае хвалю бежанцаў і не вырашае праблемы, зь якой змагаецца Эўропа”, - сказаў Марыюш Блашчак (поль. Mariusz Błaszczak) падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў краінаў ЭЗ у Люксэмбургу. Рэформа палітыкі прытулку ЭЗ была адной з тэм сустрэчы міністраў.

6 красавіка Эўракамісія прапанавала два варыянты рэформы цяперашняй палітыкі ЭЗ па прадастаўленьні палітычнага прытулку ў Эўразьвязе. Паводле дзейных Дублінскіх палажэньняў, разгледзець заяву на прадастаўленьне палітычнага прытулку павінна дзяржава, у якой бежанец перасёк мяжу ЭЗ.

Мэтай рэформы, прапанаванай Эўракамісіяй, зьяўляецца больш справядлівае разьмеркаваньне паміж краінамі ЭЗ цяжару, зьвязанага з прытокам бежанцаў, які цяпер назіраецца ў Эўропе.

„Я ўпэўнены, што наша пазыцыя - вельмі рэалістычная й прагматычная, знойдзе падтрымку ў нашых партнэраў”, - дадаў міністар Блашчак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт